Перайсці да зместу

Першая опіумная вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першая опіумная вайна
Выява
Месцазнаходжанне
Дата 1839
Дата пачатку 18 сакавіка 1839
Дата заканчэння 29 жніўня 1842
Удзельнік Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі і імперыя Цын
Непасрэднай прычынай з’яўляецца Destruction of opium at Humen[d]
З'яўляецца непасрэднай прычынай Нанкінскі дагавор
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Англа-кітайская вайна 1840-42 або першая «опіумная» вайна — агрэсіўная вайна Англіі супраць Кітая з мэтай захапіць рынак і дамагчыся палітычнага ўплыву на Кітай.

Зачэпкай да вайны стала знішчэнне кітайскім урадам вялікай партыі кантрабанднага опіуму, канфіскаванага ў замежных гандляроў. Летам 1840 англійскія войскі блакіравалі з мора кітайскія парты, захапілі востраў Сянган (Ганконг) і ў жніўні 1842 наблізіліся да Нанкіна.

Паводле Нанкінскага дагавора (1842) Англія атрымала востраў Ганконг, значную кантрыбуцыю, 5 партоў Кітая сталі адкрытымі для англійскага гандлю. Вайна была пачаткам ператварэння Кітая ў паўкаланіяльную дзяржаву.

Як сказаў кітайскі дыпламат Се Сяаюн, пасля Опіумнай вайны 1840 года стары Кітай аказаўся пад пагрозай гібелі дзяржавы і знікнення нацыі. Людзі з высокімі ідэаламі і мараллю нястомна былі ў пошуку, але не здолелі карэнным чынам змяніць трагічны лёс кітайскай нацыі, якая падвяргалася ўціскам і здзекам[1].

Зноскі